Славенская мова

Пераклад са славенскай і на славенскую мову

Перакладаем даведкі, пасведчанні і дыпломы са Славеніі для беларускіх устаноў і беларускія дакументы для Славеніі. Славенская — рэдкая мова, таму спачатку глядзім фота і называем кошт і тэрмін.

  • Ад 108 BYN за 1800 знакаў
  • Звычайна 2–3 працоўныя дні
  • Разлік па фота дакумента

Дакументы

Якія славенскія дакументы да нас прыносяць

Часцей за ўсё — даведкі з працы, пасведчанні і дыпломы. Патрэбныя яны ў абодва бакі.

  • Са Славеніі ў Беларусь

    Даведкі з працы і пра даходы, пасведчанні аб нараджэнні і аб шлюбе, дыпломы — для ЗАГС, натарыуса, суда або наймальніка.

  • З Беларусі ў Славенію

    Дыпломы і дадаткі да іх, даведкі аб адсутнасці судзімасці, пасведчанні — для працы, вучобы або віду на жыхарства.

  • Бізнес

    Дагаворы, даверанасці, выпіскі і лісты партнёраў. Вялікія тэксты лічым па колькасці знакаў.

Разлік кошту перакладу

Даведайцеся кошт
свайго перакладу

Ілюстрацыя: перакладчыца з папкай дакументаў
Ваш наступны крокпачынаецца з перакладу

Адпраўце дакумент на ацэнку

Пакіньце кантакты і пазначце кірунак перакладу. Мы паглядзім дакумент і ўдакладнім кошт і тэрміны.

Умовы заказу — у публічным дагаворы. Заяўка на разлік сама па сабе не пацвярджае платны заказ.

Або дашліце дакумент у месенджар:

Тэлефон: +375 (29) 923 90 93 · peraklad.doc@gmail.com

Кірункі

У які бок перакладаем славенскую

Мы перакладаем славенскую ў абодва бакі: на рускую або беларускую і назад.

  • Са славенскай на рускую або беларускую

    Пераклад для беларускіх устаноў, звычайна з натарыяльным засведчаннем.

  • З рускай на славенскую

    Беларускія дакументы для падачы ў Славеніі. Якое засведчанне патрэбнае, залежыць ад установы.

Засведчанне

Для Беларусі ці Славеніі: якое засведчанне

Для Беларусі патрэбны натарыяльны пераклад, для Славеніі — той, які назаве ўстанова-атрымальнік.

  • Для Беларусі — натарыяльны

    Замежны дакумент для натарыяльнага дзеяння перакладаюць на рускую або беларускую мову і засведчваюць у натарыуса. Натарыус засведчвае подпіс перакладчыка; нашы перакладчыкі ўнесены ў натарыяльную базу. Падрабязней

  • Для Славеніі — удакладніце ў атрымальніка

    Для падачы ў Еўропу, як правіла, патрэбны прысяжны пераклад, а натарыяльны там часта не прымаюць. Прысяжныя пераклады робяць афіцыйныя прысяжныя перакладчыкі ў Польшчы. Перад заказам спытайце ва ўстанове, у якім выглядзе яна прыме пераклад. Падрабязней

  • Апастыль

    Калі на беларускі дакумент патрэбны апастыль, аформім яго па даверанасці на нашага супрацоўніка. Патрэбны арыгінал. Падрабязней

Цэны

Кошт перакладу са славенскай

Перакладчык

Пераклад

ад 108 BYN за 1800 знакаў

Славенская — адна з самых высокіх ставак у нашым прайсе. Дакладную суму называем па фота.

Натарыус

Засведчанне на рускую

96 BYN за дакумент

Натарыяльнае засведчанне перакладу славенскага дакумента на рускую мову.

Натарыус

Засведчанне на славенскую

176 BYN за дакумент

Натарыяльнае засведчанне перакладу з рускай мовы на славенскую.

Тэрмінова: да канца дня +50%, на працягу дзвюх гадзін +100%.

Разлічыце кошт за хвіліну

Выберыце дакумент, мовы і засведчанне — цана пералічыцца адразу.

Пераклад
—
Натарыус
—
Разам, арыенцір
—

Арыенцір «ад» па нашым прайсе. Дакладную суму і тэрмін назавём па фота дакумента — бясплатна і да пачатку працы.

Усе 47 моў і цэныКошт перакладу за 1800 знакаў

Тонкасці

Славенская, славацкая і дакументы Югаславіі

Славенскую мову лёгка зблытаць са славацкай: па-славенску мова называецца slovenščina, па-славацку — slovenčina. Гэта розныя мовы, і цана ў іх розная: славацкая ў нас — ад 48 BYN. Калі сумняваецеся, які ў Вас дакумент, дашліце фота.

Па-славенску пішуць лацінкай з літарамі č, š, ž. Жаночыя прозвішчы ў ёй звычайна не мяняюць канчатак. Імёны ў перакладзе пішам як у пашпарце ўладальніка — кірыліцай і лацінкай. Дакументы, выдадзеныя да 1991 года, могуць быць складзены на іншай мове былой Югаславіі; мову вызначым па фота.

Дакументы з іншых краін былой Югаславіі

Калі сярод дакументаў ёсць харвацкія або сербскія, дашліце іх разам са славенскімі — палічым адным заказам.

Як замовіць

Як праходзіць заказ славенскага перакладу

  1. 1

    Дашліце фота

    Усе старонкі, пячаткі і адзнакі на адвароце. Напішыце, куды будзеце падаваць пераклад.

  2. 2

    Узгодзім кошт

    Лічым аб’ём па фота і называем тэрмін. Звычайна 2–3 працоўныя дні.

  3. 3

    Перакладаем

    Пасля перакладу тэкст вычытвае рэдактар. Вы атрымліваеце скан на праверку.

  4. 4

    Засведчваем і аддаём

    Для натарыяльнага засведчання патрэбны арыгінал: прынясіце яго ў офіс або дашліце поштай у найбліжэйшы офіс Вашай вобласці. Пераклад забіраеце ў офісе пн–пт 9:00–18:00 або атрымліваеце поштай.

Адказы па справе

Частыя пытанні

Усё, што варта ведаць да адпраўкі дакументаў.

Колькі каштуе пераклад са славенскай?

Ад 108 BYN за 1800 знакаў. Натарыяльнае засведчанне перакладу на рускую мову — 96 BYN, з рускай на славенскую — 176 BYN за дакумент.

Колькі часу займае пераклад са славенскай на рускую?

Звычайна 2–3 працоўныя дні разам з натарыяльным засведчаннем. Дакладны тэрмін назавём па фота.

Славенская і славацкая — гэта адна мова?

Не, гэта розныя мовы з рознай цаной. Дашліце фота — вызначым мову дакумента.

Ці патрэбны арыгінал?

Пераклад пачынаем па фота. Для натарыяльнага засведчання патрэбны арыгінал, для прысяжнага перакладу дастаткова фота.

Ці падыдзе натарыяльны пераклад для Славеніі?

Не абавязкова. Для Еўропы, як правіла, патрэбны прысяжны пераклад. Удакладніце патрабаванні ва ўстанове, куды падаяце.

Ці можна замовіць без паездкі ў офіс?

Так. Фота дасылаеце ў месенджар, арыгінал для засведчання — поштай у найбліжэйшы офіс Вашай вобласці. Гатовы пераклад адправім поштай.

Засталося пытанне па Вашым дакуменце?Напішыце нам — разбярэмся разам.

Побач і на сувязі

Кантакты і адрасы

Адпраўка поштай

Падрабязней пра дастаўку

Офіс Peraklad

Чакаем вас ў Мінску

г. Мінск, вул. Макаёнка, д. 12Б, офіс 589А, кабінет 1
Адкрыць у Яндэкс Картах

На сувязі: пн–пт, 9:00–18:00. Перад візітам удакладніце час прыёму.

Адрасы ўсіх офісаў

Дыстанцыйна, без паездак

Няма офіса ў Вашым горадзе? Не праблема

Каля 30% нашых кліентаў замаўляюць пераклад дыстанцыйна: дасылаюць фота дакумента ў месенджар, арыгіналы адпраўляюць лістом, а гатовы пераклад атрымліваюць поштай. Зручна, калі да офіса далёка.

Для афармлення дакументаў могуць спатрэбіцца арыгіналы. Да адпраўкі ўзгоднім, што менавіта патрэбна для Вашага перакладу, засведчання, апастыля або легалізацыі.

Перадайце дакументы асабіста ў офіс або адпраўце поштай. Пасля выканання заказу адправім гатовы камплект на ўзгоднены адрас.

Падрабязней пра дастаўку
Арыгіналы да насГатовыя дакументы да Вас
Адпраўка поштай
  • Віцебск
  • Бабруйск
  • Баранавічы
  • Барысаў

Схема перасылкі па Беларусі

Дастаўка па Беларусі

Заказны ліст, 1-ы клас або экспрэс-дастаўка. Удакладнім прыдатны спосаб, адсочванне і ўмовы ўручэння.

Міжнародная дастаўка

Магчымасць перасылкі, аператара і тэрміны ўзгоднім паводле краіны прызначэння да адпраўкі дакументаў.

Выберыце зручны спосаб

Як адправіць дакументы

Белпошта

Заказны ліст

≈ 4,68 BYN

З адсочваннем

Квітанцыя пры адпраўцы, адсочванне і ўручэнне пад подпіс. Паведамленне аб уручэнні можна замовіць асобна.

Умовы Белпошты

Ліст 1-га класа

≈ 2,94 BYN

Паскораная перасылка

Варыянт для паскоранай перасылкі дакументаў. Перад адпраўкай арыгіналаў удакладніце адпаведны від адпраўлення і ўмовы ўручэння.

Умовы 1-га класа

Экспрэс-пасылка

≈ 10,70 BYN

Калі важная хуткасць

Унутраная экспрэс-дастаўка Белпошты — раней EMS па Беларусі. Прыклад: Мінск → Брэст, прыём у аддзяленні. Выезд кур’ера аплачваецца асобна.

EMSУмовы экспрэс-дастаўкі

Прыклады для адпраўлення вагой 200 г фізічнай асобай, без упакоўкі, аб’яўленай каштоўнасці і паведамлення аб уручэнні. Разлік PostTarif правераны 25.10.2026. Гэта арыенціры самастойнай адпраўкі ў аператара; арганізацыя перасылкі праз бюро разлічваецца асобна. Выніковы кошт залежыць ад вагі, маршруту і дадатковых паслуг.

Ацэнка перакладу

Усё пачынаецца
з вашага дакумента.

Дашліце фота або скан у зручны месенджар. Напішыце, на якую мову патрэбны пераклад, — удакладнім кошт і тэрміны.

TelegramWhatsAppViber
Або запоўніце форму на сайце
Хочаце абмеркаваць дэталі?+375 (29) 923 90 93